Змітра Дашкевіча пасля пераводу ў калонію адразу змясцілі ў ШІЗА

Зміцер Дашкевіч / З архіву Еўрарадыё
Зміцер Дашкевіч / З архіву Еўрарадыё

Змітра Дашкевіча пасля пераводу ў калонію адразу змясцілі ў ШІЗА. Пра гэта напісала ў Facebook яго жонка Наста Дашкевіч. Адрас палітвязня наступны: 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, вул. Міру, 1А, Зміцер Вячаслававіч Дашкевіч.

У ліпені за ўдзел у пратэстах Змітра асудзілі на 1,5 года калоніі, а Насту, маці чатырох дзяцей, на 3 гады "хатняй хіміі". За кратамі Дашкевіч знаходзіцца з 23 сакавіка 2022-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі