Зміцер Дашкевіч наведаў Мінкульт па справе бел-чырвона-белага сцяга (відэа)

Зміцер Дашкевіч наведаў Мінкульт па справе бел-чырвона-белага сцяга (відэа)

У аўторак, 19 верасня, лідар маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч наведаў Міністэрства культуры Беларусі. Ён перадаў чыноўнікам навуковае абгрунтаванне таго, што бел-чырвона-белы сцяг з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю. Разам з ім быў Эдуард Пальчыс, заснавальнік сайта 1863x.com, які вёў трансляцыю ў Facebook. Як вядома, на сённяшні дзень прыпадаюць 26-я ўгодкі з часу, калі Вярхоўны Савет Беларусі зрабіў бел-чырвона-белы сцяг (а таксама герб “Пагоня”) дзяржаўным. Ён ім працягваў заставацца да 1995 года.

Летась маладафронтаўцы сабралі 10 тысяч подпісаў за тое, каб бел-чырвона-белы сцяг быў прызнаны ў Беларусі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Аднак чыноўнікі запатрабавалі “навуковага абгрунтавання”, і цяпер яго атрымалі. Дакумент дапамог скласці кандыдат гістарычных навук Аляксандр Кур’яновіч. З яго тэкстам можна азнаёміцца тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі