Зменшыць кошты на візу ў Еўропу для беларусаў замінаюць старыя дыппашпарты

Зменшыць кошты на візу ў Еўропу для беларусаў замінаюць старыя дыппашпарты

Пра гэта ў адказ на пытанне Еўрарадыё заявіў намеснік кіруючага дырэктара па пытаннях Еўропы і Сярэдняй Азіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунар Віганд.

Віганд: “Перамовы праведзеныя добра. Фактычна можна сказаць, што тэкст пагаднення гатовы, ён гатовы да парафіравання і далейшага падпісання. Гэта датычыць і пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму, і пагаднення аб рэадмісіі нелегальных мігрантаў — абодва пагадненні гатовыя да падпісання. Адзінае — беларускія дыпламатычныя пашпарты павінны адпавядаць тым самым патрабаванням, што і звычайныя пашпарты. То бок, яны павінны адпавядаць высокім патрабаванням у сферы бяспекі. І гэта адзінае тэхнічнае пытанне, якое зараз абмяркоўваецца, і абмяркоўваецца эфектыўна. Мы спадзяемся, што хутка гэта пытанне будзе вырашанае”. 

Перамовы па змяншэнні кошту шэнгена для беларусаў зноў "заблакаваліся"?

9 і 10 снежня ў Беларусі знаходзіцца дэлегацыя Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, якую ўзначальвае Гунар Віганд. Чальцы дэлегацыі падчас візіту сустрэнуцца з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Мэта візіту — ацаніць стан адносінаў ЕС і Беларусі, абмеркаваць далейшыя крокі па супрацоўніцтве.

Фота: Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі