Вы тут

"Змагаемся" — начальнік ААЦ сказаў, як супрацьстаіць "цэнтрам спецслужбаў ЗША"

Начальнік ААЦ расказаў пра барацьбу супраць "цэнтраў спецслужбаў" ЗША / pixabay.com

Спецыялісты паспяхова змагаюцца з кібератакамі, якія вядуцца на Беларусь. Пра гэта начальнік аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) Андрэй Паўлючэнка заявіў у каментары interfax.by падчас міжнароднага форум у#GBC (Дзяржава. Бізнэс. Грамадзяне), які праходзіць у Мінску.

"Атакі былі. Яны працягваюцца. Гэта адназначна. У Беларусі створаная сістэма кіберцэнтраў, якія, на мой погляд, паспяхова змагаюцца. Але сказаць, што мы ўсіх перамаглі і ўсё скончылася — не, вядома", — паведаміў Паўлючэнка.

Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, быццам пад Варшавай і Кіевам дзейнічаюць цэнтры спецслужбаў ЗША. На пытанне пра супрацьдзеянне гэтым цэнтрам Паўлючэнка адказаў так: "Змагаемся. Але я не магу раскрыць усё".

Дарэчы, адключэнне інтэрнэту ў Беларусі на тры дні ў жніўні 2020-га ўлады таксама спярша тлумачылі кібератакамі з-за мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.