ZIKO прапануе ўзнагароду за пошук нападніка на прадаўца салона

Кампанія ZIKO просіць дапамагчы ў вышуку злачынца, які напаў 20 студзеня на прадаўца ювелірнага салона ў Мінску. За дапамогу ў пайманні зламысніка кампанія абяцае ўзнагароджанне — 30 мільёнаў рублёў (на цяперашні час — 2000 долараў). З інфармацыяй ZIKO просіць звяртацца па тэлефонах +375 29 356 02 70 або 102.

Нагадаем, што здарэнне адбылося ўвечары 20 студзеня ў ювелірнай краме па праспекце Незалежнасці, 58. Адзін з наведвальнікаў паспрабаваў скрасці каштоўнасці, але яму перашкодзіў прадавец. Падчас бойкі нападнік параніў прадаўца нажом і ўцёк.

На выгляд зламысніку 25-27 гадоў, рост 170-175 см. Быў апрануты ў чорную шапку, чорную кароткую куртку, светла-сінія джынсы, красоўкі са светлай падэшвай, пры сабе меў цёмны заплечнік, інфармуе tut.by.

За разбойны напад зламысніку пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Напад на прадаўца ў мінскай ювелірнай краме Ziko (фота, відэа)

Міліцыя просіць дапамогі ў пошуку злачынца, які напаў на краму ZIKO

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі