Напад на прадаўца ў мінскай ювелірнай краме Ziko (фота, відэа)

Увечары 20 студзеня невядомы малады чалавек напаў на прадаўца мінскай ювелірнай крамы крамы Ziko, якая знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры "Маскоўска-Венскі" на праспекце Незалежнасці (раён плошчы Якуба Коласа, праз адзін дом ад ЦУМа). Хлопец параніў нажом прадаўца. Відавочцы кажуць, што каля будынка пазней з'яўлялася "хуткая", на месца здарэння прыязджаў АМАП. Зламысніка не затрымалі. На месцы працуе аператыўна-следчая група. Праваахоўнікі праглядалі відэазапісы камер назірання на праспекце Незалежнасці.

Як паведамляе з месца падзеяў карэспандэнт Еўрарадыё, на 19.30 аўторка крама зачынена. На ўваходзе стаяць міліцыянеры. Паводле іх слоў, сёння крама ўжо не будзе працаваць. Іншай інфармацыі яны не даюць.

Праз вокны крамы відаць, што там знаходзяцца некалькі супрацоўніц крамы, а таксама дзясятак мужчын — у цывільным, у форме, працуюць эксперты, якія здымаюць адбіткі пальцаў.

Пазней з'явілася афіцыйная інфармацыя менскай міліцыі: "20 студзеня каля 17.00 прадавец вышэйзгаданага салона заўважыў, як адзін з наведвальнікаў спрабуе выкрасці ювелірныя вырабы. Ён паспрабаваў перашкодзіць гэтаму. У выніку бойкі невядомы нанёс прадаўцу верагодна нажавое раненне, пасля чаго ўцёк.

У цяперашні час асобу зламысніка устанаўліваюць. На месцы працуе следча-аператыўная група, пазней будзе дадзена прававая ацэнка таму, што адбылося".

Міліцыя паведамляе, што на выгляд зламысніку 25-27 гадоў, рост 170-175 см. Быў апрануты: чорная шапка, чорная кароткая куртка, светла-сінія джынсы, красоўкі са светлай падэшвай, пры сабе меў цёмны заплечнік.

Фота Алеся Пілецкага, Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі