Вы тут

Жывыя ланцугі пасля "Пікета салідарнасці" дацягнуліся да плошчы Незалежнасці

Жывыя ланцугі на вуліцах Мінска / Еўрарадыё

Чэргі, якія стаялі да пікета салідарнасці ў цэнтры Мінска, паступова ператварыліся проста ў жывыя ланцугі. 

Пікет праходзіў каля філармоніі на плошчы Якуба Коласа. Чарга ахвочых падпісацца спярша дайшла да плошчы Перамогі, а потым пацягнулася далей уздоўж праспекта Незалежнасці. Хаця пікет скончыў працу а 21-й, мінчукі працягвалі станавіцца ў жывыя ланцугі. У падтрымку ім сігналілі многія аўтамабілісты, якія ехалі міма. 

Жывы ланцуг дайшоў да плошчы Незалежнасці, потым павярнуў на вуліцу Бабруйскую. Урэшце людзі проста сталі выбудоўваць жывыя ланцугі на розных вуліцах у цэнтры Мінска — на вуліцы Мяснікова, на Нямізе.

Большасць удзельнікаў казала, што іх вывела на вуліцу абурэнне паводзінамі ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.