Жыхары пасёлка Бярозкі пад Гомелем з 6 лістапада засталіся без ацяплення і вады — няма ні гарачай, ні халоднай, пішуць "Моцныя навіны".
"Нельга ні папіць, ні паесці, і нават у прыбіральню схадзіць. У бліжэйшых крамах ужо няма пітной вады. Мясцовыя ўлады разам з вінаватымі нават не паклапаціліся аб дастаўцы вады і забеспячэнні месцаў для натуральных патрэб (біяпрыбіральняў)", — перадаюць журналісты словы мясцовай жыхаркі.
Жыхары Бярозак кажуць, што звярталіся ў камунальныя службы і ў сэрвіс 115. Але камунальнікі пераадрасоўваюць іх запыты адзін аднаму, а выніку так і няма.