Жыхара Астраўца затрымалі за спробу паехаць ваяваць за Украіну
![Беларус хацеў паехаць ваяваць за Украіну](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/astraviec-1612.jpg.webp?itok=TKfOzZgq)
Беларус хацеў паехаць ваяваць за Украіну
Сілавікі затрымалі жыхара Астраўца, які хацеў далучыцца да беларускага добраахвотніцкага палка "Тэрор". Відэа з ім з'явілася на тг-канале сілавікоў.
У роліку хлопец кажа, што збіраўся выязджаць ва Украіну 24 снежня, каб удзельнічаць у ваенных дзеяннях.
Яшчэ ў 2020-м малады чалавек спрабаваў трапіць у полк "Азоў", але яму адмовілі — быў занадта малады. Пазней ён спрабаваў далучыцца да палка Каліноўскага, але ў выніку падаў заяўку ў батальён "Тэрор".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.