Жыхары Пружаншчыны ў 2021 годзе пачалі больш піць і больш паміраць

Жыхары Пружаншчыны ў 2021 годзе пачалі больш піць і больш паміраць

Жыхары Пружаншчыны ў 2021 годзе пачалі больш піць і больш паміраць. Невясёлая статыстыка была агучана ў мясцовым райвыканкаме, дзе нядаўна прайшло пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы, піша газета "Раённыя будні".

Намеснік старшыні мясцовага райвыканкама Руслан Супрыновіч сказаў, што ў параўнанні з мінулым годам колькасць смерцяў у Пружанскім раёне значна вырасла. Паводле яго слоў, асноўная прычына гэтаму пандэмія каранавіруснай інфекцыі. Немалаважным фактарам змяншэння смяротнасці насельніцтва, мяркуе чыноўнік, з’яўляецца барацьба з п’янствам і алкагалізмам.

Прысутны на нарадзе загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Цэнтральнай раённай бальніцы Юрый Карповіч паведаміў, што за 9 месяцаў 2021 года ў сярэднім на душу насельніцтва жыхары Пружаншчыны спажылі 8,3 літра абсалютнага спірту (у 2020-м было 5,6 літра).

"Як бачыце, спажыванне алкаголю значна павялічылася, — піша раённая газета. — Гэта павінна насцярожваць усіх і кожнага".

Канкрэтныя лічбы па колькасці смерцяў у Пружанскім раёне не называюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі