Вы тут

Жыхары Полацка перавозілі ў машыне снарады, адзін з боепрыпасаў здэтанаваў

У машыне знаходзілася не менш за восем снарадаў / @skgovby​

Жыхар Полацка, мужчына 59-ці гадоў, загінуў ад выбуху танкавага снарада. Выбух адбыўся, калі загінулы і яго 60-гадовы знаёмы везлі боепрыпасы на машыне, расказалі ў СК. Следства ўжо высветліла, што мужчыны везлі "не менш за 8 снарадаў "танкавы стрэл 125 мм" з выбуховым рэчывам, якое змяшчаецца ў іх".

Ідэя была ў тым, каб падарваць снарадамі бетонныя канструкцыі, якія засталіся на былым ваенным палігоне, і забраць адтуль арматуру. Але падчас транспартавання боепрыпасаў адзін з іх выбухнуў. Другі ўдзельнік гэтага небяспечнага прадпрыемства ацалеў, патэлефанаваў у міліцыю і расказаў пра тое, што адбылося.

Полацкі міжрайаддзел СК распачаў крымінальную справу па факце незаконных дзеянняў з боепрыпасамі (ч.3 арт. 295 КК РБ). Прызначаныя экспертызы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.