Жыхарку Ждановічаў адправілі пад арышт: "малявала сардэчка ў ліфце"

Жыхарку Ждановічаў адправілі пад арышт: "малявала сардэчка ў ліфце"

Жыхарку Ждановічаў 51-гадовую Наталлю Сляпцову за чатыры дні двойчы асудзілі на "суткі", паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae. Жанчыну затрымалі яшчэ 30 красавіка. 3 траўня суддзя Казей адправіў яе за краты на 12 сутак. 6 траўня прайшоў чарговы суд.

Сляпцову абвінавацілі ў шасці эпізодах "пікетавання ў перыяд з 7 па 18 красавіка". Яно адбывалася шляхам нанясення маркерам чырвонага колеру надпісу "Жыве Беларусь", праз маляванне "сардэчка" ў ліфце жылога дома ў Ждановічах. З матэрыялаў справы вынікае, што ў ліфце усталяваны камеры відэаназірання. Суддзя Кропачаў арыштаваў Наталлю Сляпцову яшчэ на 10 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі