Жыхарку Наваполацка будуць судзіць за малюнак БЧБ-сцяга на асфальце

Жыхарку Наваполацка будуць судзіць за малюнак БЧБ-сцяга на асфальце

Жыхарку Наваполацка Зою Скварцову чакае суд за малюнак бел-чырвона-белага сцяга на асфальце. Увечары 28 жніўня яна гуляла побач з заводам "Вымяральнік" з 4-гадовым сынам. Дзіцё захацела памаляваць, і мама дала яму каляровую крэйду.

Хлопчык намаляваў хатку, а мама — БЧБ-сцяг і лозунгі "Жыве Беларусь!" і "Свабоду палітвязням!". У выніку абое апынуліся ў міліцыі — нарад выклікаў ахоўнік завода.

Пратакол на Зою Скварцову складзены за парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў.

Жыхарку Наваполацка будуць судзіць за малюнак БЧБ-сцяга на асфальце

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі