Жыхарка Жабінкі знайшла грошы ў капусце, набытай у краме

Жыхарка Жабінкі знайшла грошы ў капусце, набытай у краме

Жыхарка Жабінкі Ірына знайшла грошы ў пекінскай капусце, набытай у краме. Жанчына прынесла дадому капусту і паклала яе ў лядоўню, а праз некалькі дзён вырашыла зрабіць салат. Разгарнула плёнку — і пабачыла сярод лісця купюру наміналам у 1 украінскую грыўну.

“Цікава, што колькі хвілінаў таму, перад тым, як заняцца гатоўкай ежы, прачытала артыкул, што думкі матэрыяльныя, падумала пра грошы — і вось вам трымайце! Праўда, малавата, вялікія грошы ўсё ж трэба зарабляць”, — распавяла Ірына пра сваю знаходку sb.by

Ніякіх прэтэнзіяў да крамы Ірына не мае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі