У Докшыцах сілавікі затрымалі 53-гадовага Сяргея Грыбовіча, паведамляюць праваабаронцы. Відэа з ім з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах.
У "пакаяльным відэа" мужчына кажа, што запоўніў анкету ў Telegram, каб ехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў.
Яму інкрымінуюць два артыкулы Крымінальнага кодэкса — 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці) і 361-3 (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).