Жыхар Мінска скраў аўтамабіль, які раней у яго канфіскавала дзяржава

Жыхар Мінска скраў аўтамабіль, які раней у яго канфіскавала дзяржава

Жыхар Мінска скраў аўтамабіль, які раней у яго канфіскавала дзяржава ("за ўстаноўленыя парушэнні ў дакументацыі"). Ён выпадкова ўбачыў "Аўдзі А-6" з новым гаспадаром, адсачыў, дзе яе прыпаркавалі, а пасля ўначы з дублікатам ключоў скраў легкавік.

Як інфармуе Таццяна Кавалёва, прэс-афіцэр Ленінскага РУУС, мужчыну затрымалі ў мікрараёне "Серабранка". Ён патлумачыў, што раней гэта была яго машына і яму хацелася яе вярнуць. У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу, артыкул — "Крадзеж, здзейснены ў буйным памеры". Мінчуку пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Высветлілася, што тры гады таму мужчына быў асуджаны за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, мусіў выплаціць дзяржаве 1 млрд недэмінаваных рублёў. На сённяшні дзень ён нідзе не працуе. Летась у Расіі яго асудзілі на шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні за крадзеж боепрыпасаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі