Жыхар Ліды атрымаў моцныя апёкі, прыкурваючы ад газавай пліты

Жыхар Ліды атрымаў моцныя апёкі, прыкурваючы ад газавай пліты

67-гадовы жыхар Ліды атрымаў моцныя апёкі, падпальваючы цыгарэту ад шазавай пліты. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.  

“10 траўня ў 11:30 лідскім выратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што ў прыёмны пакой раённай бальніцы паступіў 67-гадовы лідчанін з тэрмічным апёкам 3 ступені шыі, твару, валасоў галавы, абодвух перадплеччаў (усяго 21% цела)”, — паведамляе прэс-служба.

Па папярэдніх дадзеных, калі пенсіянер прыпальваў цыгарэту ад газавай пліты, адбылася ўспышка газапаветранай сумесі, з-за чаго мужчына і атрымаў апёкі. Стан пацярпелага цяжкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі