За вяроўкі для бялізны ў двары могуць аштрафаваць у Беларусі
Вяроўкі для бялізны / Pixabay.com
У Беларусі нельга нацягваць вяроўкі для сушкі бялізны ад балкона да дрэва ці іншых аб'ектаў у двары. За гэта могуць нават аштрафаваць, піша выданне "Аргументы и факты".
Паводле слоў юрыста Уладзіміра Гарбачова, сушыць бялізну дазваляецца толькі ўнутры балкона або лоджыі, а выносіць вяроўкі і іншыя прыстасаванні за межы парэнчаў нельга.
Такія канструкцыі ва двары лічацца самавольнымі — яны могуць псаваць знешні выгляд фасада і загрошчваць прыдамавую тэрыторыю, што супярэчыць правілам дабраўпарадкавання.
Калі парушэнне выявяць, вяроўкі прыйдзецца зняць. Паводле ч. 1 арт. 22.10 КаАП уладальніку таксама можа пагражаць штраф да пяці базавых велічынь (225 рублёў).