Журналісту Уладзіміру Чудзянцову працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Журналісту Уладзіміру Чудзянцову працягнулі тэрмін утрымання пад вартай

Журналісту Уладзіміру Чудзянцову чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, перадае Радыё "Свабода".

На які тэрмін Чудзянцоў застанецца пад вартай, невядома, бо паведамленне яму ўручылі без прысутнасці адваката. Аляксандр Галіеў, які прадстаўляе інтарэсы журналіста, мяркуе, што пад вартай Чудзянцоў можа заставацца яшчэ да трох месяцаў. 

На Чудзянцова пачалі крымінальныя справы па падазрэнні ў перавозцы наркотыкаў і за сэексуальныя дзеянні з непаўналетнімі.

Ён быў затрыманы 21 лістапада 2019 года. У рэчах Чудзянцова, які ехаў у Польшчу нібыта знайшлі марыхуану. Пазней пасля публікацыі ў "Нашай Ніве" на яго пачалі справу за сексуальныя дзеянні з непаўналетнімі. 

Некалькі дзён таму журналіста прывезлі з Брэста ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі