Журналістку Ірыну Слаўнікаву перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Журналістку Ірыну Слаўнікаву перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Журналістка Ірына Слаўнікава ўжо знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на сваякоў палітзняволенай.

Але на падставе якога артыкулу Крымінальнага кодэксу Ірыну перавялі на "Валадарку" — невядома.

Журналістку Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку затрымалі 30 кастрычніка па прылёце з адпачынку ў Егіпце ў Беларусь. 1 лістапада Слаўнікава і Лойка былі асуджаны за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія прызнаныя ў нашай краіне "экстрэмісцкімі". На судзе Аляксандр Лойка распавёў, што іх затрымалі на пашпартным кантролі, закавалі ў кайданкі і не дазволілі забраць багаж. Паводле яго слоў, Ірыну затрымлівалі больш жорстка.

26 лістапада стала вядома, што Ірына стала падазраванай паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі