Вы тут

Журналістку БелаПАН Юлію Коцкую арыштавалі на 8 сутак

Юлія Коцкая / baj.by

Журналістку БелаПАН Юлію Коцкую арыштавалі на 8 сутак. 19 лістапада суддзя суда Маскоўскага раёна сталіцы Лідзія Целіца прызнала яе ўдзельніцай нядзельнай пратэстнай акцыі 15 лістапада, якую яна асвятляла. Коцкая сваю віну не прызнала. У пратаколе сцвярджаецца, што яна "пратэставала" каля станцыі метро "Пушкінская" і была там затрыманая. А насамрэч журналістка знаходзілася ў нумары гатэля "Арбіта", з акна якога назірала за вулічнай акцыяй. У нумары яе і затрымала міліцыя (пасля складання пратакола яе адпусцілі). Суддзя адмовілася ад прагляду запісаў камер відэаназірання ў "Арбіце", паведамляе БелаПАН.

Юлію Коцкую ўзялі пад варту ў зале суда.

За кратамі ў Беларусі знаходзіцца больш за два дзясяткі журналістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.