Вы тут

Журналістаў Еўрарадыё затрымалі падчас стрыма з вулічнай акцыі

Міхась Ільін і Арцём Маёраў / Еўрарадыё

Падчас жывога эфіру з сённяшняй акцыі былі затрыманыя журналісты Еўрарадыё Міхась Ільін і Арцём Маёраў. Яны вялі стрым з плошчы Перамогі, калі іх затрымалі і запхнулі ў бусік. 

Падчас эфіру было чуваць, як Ільін паспеў крыкнуць: "Мы журналісты". 

Нават на відэа бачна, што на журналістах былі бэйджыкі, якія пазначалі іх як прэсу. Аднак сілавікі ў цывільным усё адно затрымалі журналістаў. 

Пазней Міхась Ільін змог паведаміць, што журналістаў з мікрааўтобуса перасадзілі ў аўтазак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.