Журналіст Андрэй Аляксандраў застанецца пад вартай мінімум да 12 красавіка

Журналіст Андрэй Аляксандраў застанецца пад вартай мінімум да 12 красавіка

Журналіст і медыякансультант Андрэй Аляксандраў застанецца пад вартай як мінімум да 12 красавіка. Тэрмін яго ўтрымання за кратамі працягнуты.

Аляксандрава вінавацяць у фінансаванні пратэставай дзейнасці. Сілавікі мяркуюць, што ён аплачваў штрафы, якімі беларускія суды каралі ўдзельнікаў акцый пратэсту.

"Следства хацела працягнуць знаходжанне Аляксандрава пад вартай да 12 траўня. Аднак пракуратура санкцыянавала толькі да 12 красавіка", — піша "Беларуская асадыяцыя журналістаў" са спасылкай на адваката Антона Гашынскага.

Адвакат удакладніў, што яму пра гэта стала вядома ад падабароннага. Самога Гашынскага з дакументамі пакуль не азнаёмілі.

Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну затрымалі ў студзені 2021 года. Журналіста абвінавачваюць у "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і фінансаванні такой дзейнасці". Праваабаронцы прызналі яго і Злобіну палітвязнямі.

Ірыне Злобінай, найхутчэй таксама працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, паколькі 12 сакавіка яна не выйшла на волю. Але да 12 красавіка ці да 12 траўня — пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі