Жоўты узровень! Спёка, навальніцы, +32

Жоўты узровень! Спёка, навальніцы, +32

Сіноптыкі абвясцілі на нядзелю 1 жніўня жоўты ўзровень небяспекі. Чакаецца да +32 ° C. Па ўсёй краіне магчыма пераменная воблачнасць, кароткачасовы дождж, навальніцы. Але ў большасці рэгіёнаў верагоднасць ападкаў каля 30-40%.

Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання абвясціў Жоўты ўзровень небяспекі на 1 жніўня з-за спёкі. 
У нядзелю, 1 жніўня, чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі, а па Гомельскай і Магілёўскай абласцях у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў прагназуецца слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14-20 градусаў, днём да 24-30 градусаў па Цэльсіі, па паўднёвым усходзе - да + 32 градусаў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі