Жлобінскі раённы суд не дазволіў выбарцам адклікаць дэпутатку ПП НС

Жлобінскі раённы суд не задаволіў пазоў ініцыятараў адклікання дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ніны Кабернік. Суд не задаволіў скаргу на рашэнне Жлобінскага раённага савета дэпутатаў, які адмовіў у правядзенні сходу па адкліканні дэпутаткі ПП НС. Актывіст АГП Марат Афанасьеў паведаміў, што суд ішоў два дні. На судовыя пасяджэнні прыходзілі пазбаўленыя дэпутатамі ільготаў маці-адзіночкі, інваліды, ветэраны працы, бацькі студэнтаў. Суддзя Тамара Халяўская вынесла рашэнне адмовіць у пазове па адмене рашэння раённай савета, звязанага з правядзеннем сходу».

За адкліканне Ніны Кабернік паставілі подпісы 155 жыхароў Жлобінскага раёна. Для ініцыявання гэтай працэдуру неабходна не меней 150 подпісаў. Аднак, супрацоўнік Жлобінскага раённага савета дэпутатаў Віталь Байкачоў запатрабаваў ад сваіх падначаленых пагаварыць з падпісантамі, чым яны незадаволеныя. Пасля гэтых «гутарак» некалькі чалавек адмовіліся ад сваіх подпісаў, напісаўшы заявы «пад капірку» адным почыркам.

У выніку атрымалася, што выніковых подпісаў пад зваротам аб правядзенні сходу апынулася 145. На падставе гэтага суддзя Тамара Халяўская 18 красавіка пастанавіла адмовіць у пазове, бо гэтых подпісаў недастаткова для водгуку дэпутата.

Паводле Сайта АГП

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі