Жлобінскі палац спорту застаўся без лазернага комплексу

Як інфармуе БЕЛТА, Гомельскі аблвыканкам вылучыў 1 млрд 700 мілн рублёў з бюджэтных сродкаў на набыццё комплексу лазернага праецыравання. Ён прызначаўся для нанясення разметкі ў Палацы гульнявых відаў спорту ў Жлобіне. На думку праваахоўнікаў, чыноўнікі ўхвалілі набыццё ультрасучаснага абсталявання для спартыўнай пляцоўкі, на якой не планавалася праводзіць буйныя спаборніцтвы. 

Калі выявілася, што эканамічных абгрунтаванняў для закупкі комплексу няма, Гомельскі аблвыканкам скасаваў сваё рашэнне. Міліцыянты кажуць, што магчыма, зэканомленыя грошы пойдуць на рэалізацыю неабходных насельніцтву праектаў: напрыклад, школьных спартзалаў і спартыўных пляцовак.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі