Вы тут

Жалязоўскі пра БЧБ: "Наш гістарычны сімвал, так навошта адмаўляцца ад яго?"

Игорь Железовский  / "Свабода"

Ігар Жалязоўскі ў 2020 годзе не саромеўся адкрыта крытыкаваць Лукашэнку за тое, што адбываецца ў краіне. А вось што сказаў спартовец "Свабодзе" пра бел-чырвона-белы сцяг яшчэ у 2018 годзе:

— Наш гістарычны сімвал [бел-чырвона-белы сцяг], дык навошта ад яго адмаўляцца? […] Якая б ні была палітыка, хто б ні прыходзіў да ўлады, гістарычныя атрыбуты кранаць нельга. Ну што нам той чырвона-зялёны сцяг? Толькі як напамін пра Савецкі Саюз, бо яго па шаблону намалявалі і нам, і іншым рэспублікам. Але ж гэта не пачатак Беларусі.

— Сцяг, герб спрабуюць зрабіць "апазіцыйнымі" – адпаведна, не дазваляюць, забараняюць. Наадварот, прынялі б як належнае, можа, і апазіцыя б супакоілася. […] Што такога дрэннага ў сцягу ці ў "Пагоні"? Апаненты ўладаў, якія выступаюць пад гэтымі сімваламі, яны ж іх не прыватызавалі. Гэта сцяг ліцвінаў, Вялікага Княства, сцяг нашай зямлі, нашага народу, калі браць агулам. Пратэставаць можна і пад чырвона-зялёным, таксама будзе апазіцыя. А ў нас хочуць паставіць знак роўнасці там, дзе гэтага няма.

Жалязоўскі памёр 11 чэрвеня. Яму было 58 гадоў.

Ён нарадзіўся ў Оршы. У 80-90-я гады ХХ стагоддзя лічыўся адным з наймацнейшых у свеце канькабежцаў-спрынтараў. Шэсць разоў выйграваў чэмпіянаты свету, пры гэтым на Алімпіядах яму не вельмі шанцавала. У яго актыве толькі срэбра Алімпіяды ў Лілехамеры ў 1994 годзе і бронза гульняў у Калгары-1988.

Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры Жалязоўскі ўзначальваў Беларускі саюз канькабежцаў (да 2005 года), быў прэзідэнтам Паралімпійскага камітэта Беларусі (да 2001-га). Апошнія гады жыў у Расіі і займаўся бізнэсам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.