Жалезнічэнка застаецца ў войску на паўтара года

Калегія градзянскіх справаў Гомельскага абласнога суда адхіліла скаргу маці Змітра Жалезнічэнкі. Спадарыня Ала Жалезнічэнка абскарджвала рашэнне суддзі Цэнтральнага раёну Гомеля Жаны Андрэйчык наконт правамернасці паўторнага адлічэння сына з універсітэту імя Ф.Скарыны. Рашэнне набыло юрыдычную моц, і цяпер Зміцер Жалезнічэнка павінен будзе служыць у войску паўтара года. Яго маці не збіраецца скарацца і звернецца з заявай у Вярхоўны суд і міжнародныя структуры.

Нагадаем, што летась у верасні выдатніка трэцяга курса матэматычнага факультэта З.Жалезнічэнку адлічылі нібыта за парушэнне правілаў унутранага працоўнага распарадку. Праваабаронцы перакананыя, што ўніверсітэт проста пазбавіўся ад дэмакратычнага грамадскага актывіста. Зміцер праз суд дамогся аднаўлення ў ВНУ. Але 22 студзеня яго адлічылі паўторна. А праз два дні хлопца тэрмінова прызвалі ў войска, распавядае Радыё "Свабода".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі