З'езд Саюзу камуністычных партый праходзіць у Мінску

Адкрываючы мерапрыемства, лідар расійскай КПРФ Генадзь Зюганаў падкрэсліў, што правядзенне з’езду сёння асабліва актуальнае. “У паветры зноў запахла вайной, якую развязвае амерыканскі імперыялізм”, — сказаў ён.

Прывітанне з’езду накіраваў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў упэўненасць, што намаганні камуністаў і надалей будуць скіраваныя на барацьбу за справядлівасць і роўнасць магчымасцяў, мірнае жыццё, права нацыяў на самавызначэнне.

У з’ездзе ўдзельнічаюць каля 100 дэлегатаў з паўтара дзясятка камуністычных партыі постсавецкіх краін. Мінск не выпадкова абраны месцам правядзенне юбілейнага з’езду: менавіта тут адбыўся першы з’езд РСДРП (Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі), інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі