«Зброю Перамогі» пакажуць у Мінску

У Беларускім дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны 3 траўня адкрываецца спецыялізаваная выстава «Зброя Перамогі».  Упершыню ў нашай краіне на выставе будуць прадстаўленыя ўзоры
стралковай зброі СССР, Нямеччыны і краінаў Еўропы 1891-1945 гадоў.
Сярод іх можна пабачыць і рэдкія, эксперыментальныя альбо выпушчаныя ў
абмежаванай колькасці асобнікі.

Напрыклад, унікальную калекцыю
самаробнай партызанскай зброі. Дырэктар музея Сяргея Азаронак
сцвярджае, што ўся зброя знаходзіцца ў добрым стане, усе механізмы
працуюць, паведамляе БелаПАН.