Зборная ЗША разграміла беларускіх хакеістаў — 6:1 (відэа)

Перад пачаткам гульні на "Мінск-Арэне" прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця чэмпіянату з удзелам кіраўніка дзяржавы. Прысутнічалі 13600 гледачоў.

У першым перыядзе беларусы спачатку выглядалі някепска, мелі некалькі добрых момантаў, але пасля амерыканцы перахапілі ініцыятыву. На 13-й хвіліне ў большасці Брок Нелсан адкрывае лік.



У другім перыядзе зборная ЗША зняла ўсе пытанні наконт пераможцы ў гэтым матчы. За няпоўныя тры хвіліны амерыканцы закінулі тры шайбы (Труба на 35-й хвіліне, Гадро на 36-й і Макдональд на 38-й). За некалькі секундаў да другога перапынку Андрэй Сцяпанаў закідвае шайбу ў браму — 1:4.



На 55-й хвіліне зноў вызначыўся Труба — 5:1, а на 57-й Мезін адбіў кідок на Грабарэнку і ад таго шайба закацілася ў браму — 1:6. Разгром.



Нагадаем, у пятніцу адбыліся яшчэ два матчы. Расія разграміла Швейцарыю — 5:0, Францыя па булітах перамагла Канаду — 3:2.



11 траўня зборная Беларусі гуляе на "Мінск-Арэне" з камандай Казахстана, пачатак у 17.30.
 

Каляндар гульняў хакейнага чэмпіянату свету

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі