Зборная Украіны гераічна абыграла Партугалію і выйшла на Еўра-2020

Зборная Украіны гераічна абыграла Партугалію і выйшла на Еўра-2020

Футбольная зборная Украіны гераічна абыграла Партугалію (2:1) і датэрмінова выйшла на Еўра-2020. Дружына Андрэя Шаўчэнкі набрала 19 ачкоў у 7 матчах адбору.

Паядынак з партугальцамі, у складзе якіх гуляў Крышціяну Раналду, праходзіў на "НСК Алімпійскі" ў Кіеве. Ярамчук адкрыў лік на 6-й хвіліне, Ярмоленка забіў другі гол на 27-й. На 72-й хвіліне Раналду з пенальці скараціў разрыў у ліку. Пасля гэтага ўкраінцы ў меншасці (быў выдалены Сцепаненка) абараняліся і ўтрымалі перамогу. "Думаю, што каманда вытрымала апошнія 15 хвілін толькі дзякуючы такой падтрымцы нашых трыбун", — сказаў пасля фінальнага свістка галоўны трэнер Шаўчэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі