Зборная Расіі па хакеі згуляе фінал ЧС у Мінску без галоўнага трэнера

Пра гэта паведамілі агенцтву “Р-Спорт” у прэс-службе Федэрацыі хакею Расіі. На афіцыйным сайце федэрацыі і сайце чэмпіянату свету афіцыйнай інфармацыі на гэты конт яшчэ няма.



У суботу ў паўфінальным матчы першынства планеты расіяне з лікам 3:1 абыгралі шведаў. У апошнія секунды матча паміж Знарком і асістэнтам галоўнага трэнера зборнай Швецыі Рікардам Гронбаргам узнікла перапалка, у часе якой Знарок паказаў апаненту “жэст смерці”, правёўшы вялікім пальцам па сваім горле. Учынак трэнераў разглядаўся на паседжанні дырэктарата ўвечары ў суботу, а рашэнне па гэтым пытанні прынялі ў нядзелю.


 
Гронбарг таксама пакараны аднаматчавай дыскваліфікацыяй, ён не зможа прысутнічаць на матчы сваёй каманды за бронзавыя медалі супраць зборнай Чэхіі.



Фінал і матч за трэцяе месца Чэмпіянату свету па хакеі адбудзецца сёння ўвечары.

Фота: sport-express.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі