Зборная Галандыі атрымала трэцюю перамогу на чэмпіянаце свету (відэа)

Галандыя выйграла ў Чылі — 2:0. Галы на рахунку Фера (78-я хвіліна) і Дэпая (90-я). Адзначым, што абодва гульцы выйшлі на замену.



Зборная Іспаніі ў суцяшальным матчы разграміла Аўстралію — 3:0. Галы забілі Вілья (36-я), Торэс (69-я) і Мата (82-я).



Такім чынам, першае месца ў групе "В" заваявала Галандыя — 9 ачкоў, у Чылі — другое месца (6 ачкоў), у Іспаніі (яшчэ дзейны чэмпіён свету) — трэцяе месца (3 ачкі), Аўстралія заняла апошняе месца, гэтая зборная ачкоў не набрала.

У 22.50 тэлеканал "Беларусь 2" пакажа гульню зборных Харватыі і Мексікі, а ў 22.55 на тэлеканале "Беларусь 1" пачнецца трансляцыя паядынка зборных Камеруна і Бразіліі. Нагадаем, у групе "А" лідыруюць бразільцы і мексіканцы, у якіх па 4 ачкі, у харватаў 3 ачкі, у камерунцаў ачкоў няма.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі