Зборная Беларусі па пляжным футболе стартавала на чэмпіянаце свету з перамогі

Зборная Беларусі па пляжным футболе

Зборная Беларусі па пляжным футболе / abff.by

Зборная Беларусі па пляжным футболе стартавала на чэмпіянаце свету ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах з перамогі. У пятніцу была абыграная зборная Сенегала — 6:4 (1:0, 3:2, 2:2). Аўтарам хет-трыка стаў Алег Гапон, два галы забіў Ігар Брыштэль, адзін — Юрый Пятроўскі.

18 лютага беларусы сустрэнуцца са зборнай Японіі, віцэ-чэмпіёнамі свету. У сваім першым матчы японцы выйгралі ў калумбійцаў — 3:2. Са зборнай Калумбіі беларускія футбалісты згуляюць 20 лютага.

Для выхаду ў плэй-оф трэба заняць адно з двух першых месцаў у групе. І ў беларусаў пасля перамогі над Сенегалам добрыя шанцы. Раней у іх былі тры няўдалыя спробы выйсці ў плэй-оф чэмпіянатаў свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі