Зборная Беларусі па футболе згуляе таварыскі матч з Новай Зеландыяй

Зборная Беларусі па футболе згуляе таварыскі матч з Новай Зеландыяй

Зборная Беларусі па футболе згуляе таварыскі матч з Новай Зеландыяй. Гульня пройдзе 12 чэрвеня на мінскім стадыёне “Трактар”. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Федэрацыі футбола нашай краіны Сяргей Сафар'ян. Па словах функцыянера, зборная Новай Зеландыі сама папрасіла, каб матч адбыўся не ў Барысаве, а ў Мінску. Як нагадвае сайт by.tribuna.com, апошні раз зборная Беларусі гуляла ў Мінску ў 2012 годзе. Тады, 16 кастрычніка, у межах кваліфікацыі чэмпіянату свету нашы футбалісты перамаглі каманду Грузіі — 2:0.

Нагадаем, што ў сакавіку зборную Беларусі ўзначаліў трэнер жодзінскага “Тарпеда-БелАЗ” Ігар Крывушэнка. Пад яго кіраўніцтвам каманда пацярпела два буйныя паражэнні: 0:4 — у адборачным матчы чэмпіянату свету са шведамі і 0:3 — у таварыскай гульні з македонцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі