Беларуская зборная па футболе 28 сакавіка ў матчы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы прайграла камандзе Румыніі. Гульня ў Бухарэсце скончылася з лікам 1:2.
Гаспадары забілі два галы за дзве хвіліны ў сярэдзіне першага тайму. Толькі пад канец сустрэчы Уладзіслаў Марозаў здолеў "размачыць" лік.
Гэта другі запар пройгрыш каманды Георгія Кандрацьева. 25 сакавіка яна прайграла зборнай Швейцарыі (0:5).
Пасля двух тураў кваліфікацыйнага турніру Беларусь займае апошняе месца ў групе I.
Наступны матч адборачнага цыклу беларускія футбалісты правядуць 16 чэрвеня супраць каманды Ізраіля.