Затрыманым на Аршаншчыне пагражаюць крымінальнымі справамі

Затрыманым удзельнікам святкавання Дня беларускай вайсковай славы пагражаюць крымінальнымі справамі. Міліцыянты зачынілі ўсіх у дзяжурнай частцы і паведамілі, што распачынаюць крымінальную справу за знявагу дзяржаўных сімвалаў на падставе інцыдэнту, які адбыўся ў РАУС.

Калі частка затрыманых была адпушчаная, нехта ў акно выкінуў чырвона-зялёны сцяг. Спецназаўцы гэта ўбачылі і вярнулі вызваленых у будынак. Вядома, што некалькі чалавек зараз трымаюць у гарадскім аддзеле міліцыі Оршы, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, учора пад Оршай міліцыя і спецназ сарвалі правядзенне святкавання Дня беларускай вайсковай славы. Усе падыходы да Крапівенскага поля былі перакрытыя, праваахоўнікі затрыманыя дзесяткі людзей.

Аднак каля 20 чалавек уначы патрапілі на месца славутай бітвы. Раніцай іх затрымалі міліцыянты і даставілі ў Оршу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі