Вы тут

Затрыманні журналістаў TUT.by працягваюцца, па Галіну Уласік прыехалі дадому

Галіна Уласік. Фота з Facebook

Усё пра "Справу БелТА"

 

7 жніўня беларускія сілавікі праводзяць затрыманні па справе аб несанкцыянаваным доступе да платнай падпіскі інфармагенцтва БелТА. Раніцай Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне аглядальніцы БелаПАН Таццяны Каравянковай, галоўнай рэдактаркі TUT.by Марыны Золатавай і выпускаючай рэдактаркі TUT.by Ганны Калтыгінай.

Па інфармацыі Еўрарадыё, на дадзены момант затрыманыя яшчэ дзве супрацоўніцы TUT.by: рэдактарка рубрыкі “Грамадства” Ульяна Бабаед і рэдактар стужкі навінаў Галіна Уласік.

“Сёння раніцай за маці прыехалі дадому. Яна мусіла выходзіць на працу да 15-й, калі пачыналася яе змена”, — распавяла Еўрарадыё Лера Уласік, дачка журналісткі.

Па словах дзяўчыны, Галіну Уласік апыталі ў будынку Следчага камітэта. Цяпер яна, як і іншыя затрыманыя, знаходзіцца ў мінскім ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна.