Затрыманага зранку журналіста Tribuna.com даставілі на Акрэсціна

Затрыманага зранку журналіста Tribuna.com даставілі на Акрэсціна

Затрыманага зранку 1 чэрвеня журналіста Дзмітрыя Руто даставілі ў Цэнтр ізіляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, піша спартовы сайт Tribuna.com.

Руто — абвінавачаны па адміністрацыйнай справе. Яго будзе судзіць суд Кастрычніцкага раёна Мінска. Дата суда пакуль не вядомая.

Як  распавядала Еўрарадыё, Дзмітрыя Руто затрымалі за футбольны шалік у белых і чырвоных колерах, які ляжаў у яго машыне. 

Сваякі здолелі перадаць журналісту цёплыя рэчы і ежу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі