Вы тут

У Мінску затрыманы журналіст Tribuna.com Дзмітрый Руто

Дзмітрый Рута / Фота з сацсетак​

Раніцай у Мінску быў затрыманы журналіст Tribuna.com Дзмітрый Руто, паведамляюць яго калегі. Яго павезлі ў Кастрычніцкае РУУС Мінска

Прычынай затрымання стаў бел-чырвона-белы шалік, які супрацоўнікі міліцыі заўважылі ў аўтамабілі журналіста.

У выніку на яго вырашылі скласці пратакол аб незаконным пікетаванні. Санкцыя па гэтым артыкуле КаАП прадугледжвае да 30 сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.