Затрыманага ў Курапатах Змітра Казакевіча знялі з кандыдацкай гонкі
Выбарчая камісія зняла з рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты Змітра Казакевіча, сябра аргкамітэта партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Як заявіў сам Казакевіч, 5 лістапада за яго зняццё аднагалосна прагаласавала Мінская Свіслацкая камісія.
У відэа, якое зняў актывіст, ён адзначыў, што гэта было абсалютна спрагназаванае рашэнне.
Нагадаем, што ўвечары 3 лістапада Казакевіча і яшчэ пяцярых актывістаў затрымалі і жорстка збілі, калі яны спрабавалі прайсці ў рэстаран "Поедем поедим" каля Курапатаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.