Міліцыя пры падтрымцы амапаўцаў затрымала хлопца, якога абвінавачваюць у распаўсюдзе лістовак з "паклёпам" на Аляксандра Лукашэнку. Ён іх распаўсюджваў выключна ў інтэрнэце.
Сілавікі паказалі нават іх змест: "Увага! Асабліва небяспечны! Падазраецца ў антынароднай дзейнасці і шэрагу іншых цяжкіх злачынстваў... Лічыць, што Беларусь яго асабістая ўласнасць".
Раней малады чалавек быў асуджаны за ўдзел у пратэстах па артыкуле "удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Як піша "Наша ніва", затрыманы Сяргей Кабзенка, ураджэнец Узды, былы палітвязень. "Жартаўлівую аб'яву" з "прыкметамі" Лукашэнкі ён калісьці скідаў у адзін з раённых чатаў, сілавікі заўважылі яе толькі цяпер.
