Вы тут

Затрымалі начальніка аддзела аператара life

Затрыманы / Скрыншот з відэа міліцыі

У Мінску затрымалі начальніка аддзела распрацоўкі і маркетынгу аператара сотавай сувязі life:). Яго абвінавачваюць у зліве восенню 2020 года персанальных даных беларускіх сілавікоў, суддзяў, чыноўнікаў.

“Пакаяльнае” відэа з'явілася ў тэлеграм-канале сілавікоў.

У снежні 2021-га быў затрыманы прэс-сакратар кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў. Ён нібыта перадаў блогеру інфармацыю "звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю". Брэдзелеў прызнаны палітвязнем.

8 лютага стала вядома, што два экс-супрацоўнікі "Белтэлекама" за "зліў" даных пра сілавікоў былі асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.