Вы тут

Затрымалі былога афіцэра ўнутраных войскаў, які звольніўся пасля выбараў

Аўтазак каля КДБ / З архіву Еўрарадыё

Затрымалі былога афіцэра ўнутраных войскаў Яўгена Рабава, паведамляе тэлеграм-канал @viasna96. Адбылося гэта яшчэ 14 ліпеня, але стала вядома толькі цяпер. Рабаў знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Адвакат да яго не можа патрапіць. У чым падазраюць ці абвінавачваюць мужчыну, невядома.

Вядома, што афіцэр звольніўся ў верасні 2020-га, пасля прэзідэнцкіх выбараў і жорсткага падаўлення пратэстаў. Яўгену Рабаву 27 гадоў. Ён — жыхар Ждановічаў.

Нядаўна стала вядома, што супрацоўнікі КДБ затрымалі афіцэраў, якія ў 2020-м заклікалі калегаў выступіць супраць гвалту сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.