У Беларусі затрымалі афіцэраў, якія заклікалі калегаў выступіць супраць гвалту

У Беларусі затрымалі афіцэраў, якія заклікалі калегаў выступіць супраць гвалту

У Беларусі затрымалі афіцэраў, якія ў 2020-м заклікалі калегаў выступіць супраць гвалту сілавікоў. У СІЗА КДБ апынуліся падпалкоўнік запасу Сяргей Шпак і маёр запасу Андрэй Дзічко (ці Дзечка). Але затрыманых можа быць больш, паведамляе Радыё Свабода.

Пра затрыманне Шпака напісала яго сваячка навуковец Таццяна Вадалажская. Пазней стала вядома пра затрыманне Дзічко, таксама ад сваякоў. Па звестках праваабаронцаў, яго вызвалілі 17 ліпеня пасля 10 дзён за кратамі. Ён у статусе падазраванага, але невядома па якім артыкуле.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі