Заслужаны артыст Беларусі жыве ў Расіі ў начлежцы (фота)

Таму цяпер яму даводзіцца жыць у начлежцы ў Растове, піша расійская газета "Комсомольская правда".
 

46-гадовы Карзянкоў — чалавек у свеце беларускага і расійскага балета вядомы. Ён танцуе з 1984 года. Больш за дзесяць гадоў выконваў галоўныя ролі ў спектаклях Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь і тэатра балета Дзяржаўнага Крамлёўскага палаца. Ён — сын легендарнай балярыны, народнай артысткі Беларусі Аляўціны Карзянковай. Дарэчы малюнак яе змешчаны на 100-рублёвай беларускай купюры.



Алег Карзянкоў нарадзіўся і вырас у Беларусі, але пазней атрымаў грамадзянства Расіі. Аднойчы артыста выклікалі ў пракуратуру Растова і паведамілі, што расійскі пашпарт яму быў выдадзены незаконна і ён аб'яўлены ў вышук. Пашпарт у Карзянкова забралі, не выдалі замест яго ніякага дакумента. Доўгія перапіскі з чыноўнікамі былі безвыніковымі.



У траўні сёлета кантракт артыста з Растоўскім музычным тэатрам скончыўся, са службовай кватэры яму давялося з'ехаць. Паколькі свайго жылля Карзянкоў не мае, то апынуўся ў начлежцы. З-за таго, што ў артыста няма пашпарта, ён не можа атрымаць працу, аформіць пенсію артыста балета, карыстацца поўным пакетам сацыяльных паслуг.


Фота — kp.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі