Хакейны клуб "Дынама-Мінск" выдаткоўвае на заробкі спартоўцаў 325 мільёнаў расійскіх рублёў, або 4,6 мільёна долараў. Такія лічбы прыводзіць расійскае выданне "Спорт-Экспрэс".
У гэтым сезоне Кантынентальная хакейная ліга ўстанавіла "столь" заробкаў у клубе ў 900 мільёнаў расійскіх рублёў (12,8 млн долараў). Мінімальна дазволеная сума заробкаў складае 315 мільёнаў расійскіх рублёў (4,5 млн долараў).
Гэтыя лічбы не ўлічваюць асабістыя бонусы гульцоў.
На 1 лютага мінскае "Дынама" займае восьмае месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ і трапляе ў зону плэй-оф.