Вы тут

Зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі складае 0,3%

БЕЛТА

Па стане на 1 чэрвеня зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі склала 0,3%, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Гэта на 0,2 менш, чым год таму (1 чэрвеня 2018 года было 0,5%).

У Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях зарэгістравана 0,4% беспрацоўных, у Мінскай — 0,3%, у сталіцы — 0,1%.

Зарэгістраванымі беспрацоўнымі на ўліку на 1 чэрвеня стаялі 13,7 тысячы чалавек. Гэта на 30,7% менш, чым на 1 чэрвеня 2018 года (19,8 тысячы чалавек). 

Нагадаем, што максімальны памер дапамогі па беспрацоўі ў Беларусі на сёння складае 51 рубель (2 базавыя велічыні).