Запрасілі ў РУУС забраць ровар сына і арыштавалі на суткі

Марыя Каржанеўская
Марыя Каржанеўская

Суд арыштаваў на 21 дзень медсястру дзіцячага хірургічнага цэнтра Марыю Каржанеўскую, паведамляюць праваабаронцы. За што яе пакаралі, не паведамляецца.

Вядома, што ў чацвер, 24 сакавіка, супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі яе 21-гадовага сына Данііла. Перад гэтым у іх доме прайшоў ператрус. Дома нікога не было, таму сілавікі выбілі дзверы. Пазней хлопца асудзілі "за непадпарадкаванне" прадстаўніку ўлады. Суд вызначыў яму пакаранне ў 12 сутак арышту.

У пятніцу, 25 сакавіка, Марыю запрасілі ў РУУС забраць ровар сына. Але дадому ў той дзень яна так і не вярнулася. А ў суботу адбыўся суд ужо над ёй, паведамляюць праваабаронцы. Цяпер Марыя знаходзіцца на Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі